bellitmuseum (bellitmuseum) wrote,
bellitmuseum
bellitmuseum

Тэатральныя лялькі – госці музея

20 верасня а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Беларускі дзяржаўны тэатр лялек запрашаюць на адкрыццё выставы "Тэатральныя лялькі – госці музея". У адкрыцці плануецца ўдзел прадстаўнікоў творчага калектыву тэатра – дырэктара, мастака, рэжысёра, кампазітара, акцёраў. У прысутных будзе магчымасць даведацца пра таямніцы "творчай кухні" тэатра лялек, паглядзець урывак са спектакля "Марынка-крапіўніца" паводле народнай казкі ў апрацоўцы Артура Вольскага. Аздобіць мерапрыемства выступленне выхаванцаў Цэнтра пазашкольнай працы студыі "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

На выставе прадстаўлены тэатральныя лялькі са спектакляў, якія ў розныя гады ішлі на сцэне тэатра, а таксама аўтарскія работы мастака Генадзя Чыстага, кнігі народных і аўтарскіх казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, літаратурныя пераклады казак з іншых моў свету.
Tags: Выставы
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments