?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Macjash20 верасня а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца сумесная вечарына "Шчаслівай долю назаві...", прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэткі, перакладчыцы, грамадскай дзяячкі Ніны Мацяш.

Да імпрэзы аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавана міні-выстава "Агмень яе душы".

Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Лаўрэат фестывалю "Берасцейская зорка-98", Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, Заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.

У літаратурнай скарбонцы пісьменніцы зборнікі паэзіі "Агонь" (1970), "Удзячнасць" (1973), "Ралля суровая" (1976), "Прыручэнне вясны" (1979), "Поўны келіх" (1982), "Шчаслівай долю назаві" (1990), "Богава дрэва" (2004), пятнаццаць кніг перакладаў з французскай, нямецкай, польскай, украінскай. Дзякуючы Ніне Мацяш, беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю Жана Аліўе, Жоржа Сімянона, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Ліны Кастэнкі і Віславы Шымборскай і інш. Сем кніжак падрыхтавала пісьменніца дзеткам, напісала некалькі тэлесцэнарыяў і п`ес для тэатра. Паасобныя творы Ніны Мацяш выдаваліся за мяжой – на рускай, украінскай, англійскай, польскай, французскай, нямецкай, балгарскай і іншых мовах. Многія вершы паэткі пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі. Да некаторых сваіх вершаў яна напісала музыку сама.

Не стала Ніны Язэпаўны Мацяш 19 снежня 2008г.

У вечарыне прымуць удзел сябры паэтэсы, вядомыя беларускія пісьменнікі, навукоўцы, журналісты, студэнты і школьнікі розных навучальных устаноў нашай сталіцы.

Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110).